Лідар польскай «Салідарнасці» знаходзіцца з візітам у Менску
Лідар польскай «Салідарнасці» прыбыў з візітам у Менск.
Пётр Дуда прыляцеў у Менск па запрашэнні кіраўніка Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука. Ён пачаў свой візіт з ускладання кветак да народнага мемарыялу забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага на вуліцы Пушкінскай у Менску.
Пётр Дуда ўжо правёў сустрэчу з прадстаўнікамі амбасады Польшчы ў Менску і Аляксандрам Ярашуком. Падчас гутаркі абмяркоўвалася тэма палітычнага крызісу ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота solidarnosc.org.pl
