Лідарам беларускай апазіцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава
У Еўрапарламенце 16 снежня лідарам беларускай апазіцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава „За свабоду думкі” за 2020 год.
Для атрымання прэміі ў Брусель прыбылі Святлана Ціханоўкая, Марына Адамовіч і сястра Марыі Калеснікавай Тацяна Хоміч.
Сёлетнімі лаўрэатамі прэміі сталі ініцыятары Каардынацыйнага рады – Святлана Ціханоўская і пісьменніца Святлана Алексіевіч, а таксама актывісткі Марыя Калеснікава, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала. У лік лаўрэатаў таксама ўвайшлі Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла і Мікалай Статкевіч.
Лаўрэата прэміі абірае прэзідыум Еўрапарламента.
Беларускае Радыё Рацыя
