Лідарка АПКБ Святлана Ціханоўская пракаментавала пачатак суду над „вясноўцамі”



Лідарка АПКБ Святлана Ціханоўская пракаментавала пачатак у Менску суду над палітвязнем і нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім, а таксама іншымі праваабаронцамі.

„Алесь Бяляцкі — герой і гонар Беларусі, — піша яна. — Гэта — назаўсёды. Гэтага ніхто не зможа ў яго адабраць. Ні рэжым, ні суддзі ці пракуроры, ні турэмнікі, якія ўтрымліваюць яго за кратамі з ліпеня 2021-га”.

Па словах Ціханоўскай, Бяляцкі — наймацнейшых з усіх людзей, з якімі яна сустракалася: „І тое, як ён сябе паводзіць на гэтым „судзе”, яшчэ раз пацвярджае гэта”.

Суд над праваабаронцамі „Вясны” працягнецца ў пятніцу а 10:30.