Лідары БНК едуць у Берасце



У нядзелю ў Берасці адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама з адным з кіраўнікоў Рады БНК, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгенам Афнагелем.

Пра гэта Мікалай Статкевіч паведаміў у «Фэйсбуку». Пачатак сустрэчы  а 14-й гадзіне па адрасе: вуліца 17 верасня, будынак газеты «Брэсцкі кур’ер», другі паверх. На сустрэчы будзе абмеркавана сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у якім апынулася Беларусь.

Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.

Фота facebook.com