Лідары G7 абвясцілі сваю пазіцыю па антырасейскіх санкцыях



На саміце краін G7 у Італіі прынятая выніковая дэкларацыя. Адзін з раздзелаў ў ёй прысвечаны санкцыйнай палітыцы ў дачыненні да Расеі. У дакуменце лідары падкрэсліваюць, што антырасейскія санкцыі выразна ўвязаныя з выкананнем мінскіх пагадненняў. Аднак пры неабходнасці лідары краін „Вялікай сямёркі” гатовыя зрабіць больш жорсткім іх, „калі спатрэбіцца”.

„Нагадаем, што тэрмін дзеяння санкцый выразна ўвязаны з поўным выкананнем Расеяй сваіх абавязацельстваў у рамках мінскіх пагадненняў і павагай суверэнітэту Украіны. Санкцыі могуць быць адмененыя, калі Расея выканае свае абавязацельствы. Аднак мы таксама гатовыя прыняць далейшыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Расеі, калі гэтага запатрабуюць яе дзеяння”, – гаворыцца ў выніковай дэкларацыі.

Саміт G7 з удзелам лідараў ЗША, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі, Японіі і Канады, праходзіў 26-27 траўня на Сіцыліі. Незадоўга да прыняцця выніковай дэкларацыі Reuters са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычных колах саміту паведамляў, што ў лідараў „Вялікай сямёркі” няма агульнай думкі ў пытаннях, якія тычацца Расеі.

Суразмоўца агенцтва адзначаў, што да публікацыі выніковага камюніке застаюцца лічаныя гадзіны, а ўдзельнікі саміта яшчэ не вырашылі, ці будзе ў заяве ўтрымлівацца пункт аб увядзенні дадатковых абмежавальных мер у дачыненні да Расеі.

Напярэдадні ў рамках саміта з заявай аб санкцыйнай палітыцы ў дачыненні да Расеі выступіў кіраўнік Еўрарады Дональд Туск, а таксама дарадца прэзідэнта ЗША Гары Кон. Туск заклікаў лідараў G7 прытрымлівацца сваёй палітыкі санкцый у дачыненні да Расеі. Ён адзначаў, што з часу апошняга саміта G7 ў Японіі, які праходзіў у мінулым годзе, „мы не ўбачылі нічога, што магло б паўплываць на змяненне нашай палітыкі санкцый у дачыненні да Расеі”.

Кон у сваю чаргу за дзень да саміта заяўляў, што Трамп пакуль не вызначыўся са сваёй санкцыйнай палітыкай у дачыненні да Расеі. Аднак у першы дзень саміта ён паведаміў журналістам, што ЗША не плануюць змякчаць санкцыі супраць Расеі і нават не выключаюць магчымага іх ўзмацнення жорсткасці.

rbc.ru