Лідары G7 гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі



Лідары «Вялікай сямёркі» запэўніваюць, што гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі, у выпадку неабходнасці, за яе дзеянні ва Украіне.

(Clockwise from left) British Prime Minister David Cameron, Canadian Prime Minister Justin Trudeau, European Commission President Jean-Claude Juncker, European Council President Donald Tusk, Italian Prime Minister Matteo Renzi, German Chancellor Angela Merkel, U.S. President Barack Obama, Japanese Prime Minister Shinzo Abe and French President Francois Hollande look to the media as they gather to participate in a G-7 Working Session in Shima, Japan, Friday, May 27, 2016, during the G-7 Summit. REUTERS/Carolyn Kaster/PoolREUTERS

Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі па выніках саміту G7 ў Японіі пры ўдзеле прэзідэнта ЗША Барака Абамы, прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ, канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, прэм’ер-міністра Канады Джасціна Трюдо і прэм’ер-міністра Італіі Матэа Ренца.

«Мы зноў звяртаем увагу, што працягласць дзеяння санкцый будзе дакладна звязана з поўным выкананнем Расеяй Менскіх пагадненняў і захаваннем суверэнітэту Украіны. Санкцыі могуць быць аслабленыя, калі Расея выканае гэтыя абавязацельствы. Аднак, мы таксама гатовыя прыняць далейшыя абмежавальныя меры для таго, каб павялічыць цяжкую цану для Расеі, калі яе дзеянні гэтага запатрабуюць», — адзначаецца ў дэкларацыі.

Разам з тым, лідары «Вялікай сямёркі» выказалі разуменне неабходнасці захавання дыялогу з Расеяй для таго, каб гарантаваць, што яна выконвае свае абавязацельствы і міжнароднае права, а таксама для таго, каб «дамагчыся ўсёабдымнага, ўстойлівага і мірнага вырашэння крызісу (ва Украіне)».

«Мы захоўваем адзінства ў нашым перакананні, што канфлікт ва Украіне можна вырашыць толькі дыпламатычнымі сродкамі і з поўным захаваннем міжнароднага права, галоўным чынам прававога абавязацельствы ў павазе ўкраінскага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці», — адзначаецца ў дэкларацыі.

Лідэры «Вялікай Сямёркі» зноў пацвердзілі сваю пазіцыю і асудзілі незаконную анексію крымскага паўвострава Расіяй і запэўнілі ў працягу палітыкі непрызнання анексіі і захаванні санкцый супраць тых, хто звязаны з анексіяй.

УНІАН