Лідары краін ЕЗ: Мы дамо рады пагрозе разам



Лідары краін Еўразвяза заявілі, што тэракты ў Парыжы сталі нападам на ўсю Еўропу.

epa04291527 The Flags of the European Union member states fly outside the European Parliament in Strasbourg, France, 30 June 2014. The European Parliament will be meeting for the first plenary session since the European elections.  EPA/PATRICK SEEGER  Dostawca: PAP/EPA.

Фота PAP/EPA

Пра гэта гаворыцца ў іх супольнай заяве, распаўсюджанай ў Бруселі.

„Еўрапейскі звяз глыбока шакаваны і знаходзіцца ў жалобе пасля тэрактаў у Парыжы. Гэта напад на ўсіх нас. Мы адкажам на гэтую пагрозу разам усімі патрэбнымі сродкамі і з бязлітаснай рашучасцю”, – гаворыцца ў заяве.

Лідары ЕЗ адзначаюць, што Францыя – гэта вялікая і моцная краіна.

„Каштоўнасці свабоды, роўнасці і братэрства натхнялі і натхняюць Еўрапейскі звяз. Сёння мы адзіныя з французскім народам і ўрадам Францыі. Гэты ганебны акт тэрарызму дасягне процілеглай мэты, а не той, якую пераследваў, – падзяліць, запалохаць і пасеяць нянавісць”, – перакананыя ў Еўразвязе.

„Дабро мацнейшае за зло. Усе захады, якія можна зрабіць на еўрапейскім узроўні, каб Францыя была бяспечнай, будуць прынятыя. Мы зробім усё патрэбнае, каб перамагчы экстрэмізм, тэрарызм і нянавісць”, – запэўнілі лідары ЕЗ.

Яны адзначылі, што жыхары краін Еўропы будуць памятаць 13 лістапада 2015 года як Еўрапейскі дзень жалобы.

„Усіх еўрапейцаў запрашаюць далучыцца да хвіліны маўчання на знак памяці пра ахвяр тэрактаў у Парыжы ў панядзелак, 16 лістапада, апоўдні”, – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 13 лістапада тэрарысты атакавалі сталіцу Францыі. Паводле апошніх афіцыйных звестак, загінулі 129 чалавек, больш за 300 параненыя. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка „Ісламская дзяржава”.

unian.net