Лідзія Ярмошына пахваліла апазіцыю «за канструктывізм» у час парламенцкай кампаніі



Як заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на выніковай прэс-канферэнцыі ў Палацы Рэспублікі, апазіцыя ў парламенцкіх выбарах удзельнічала «вельмі актыўна». «Большасць кандыдатаў у дэпутаты ад палітычных партый былі з апазіцыі», — сказала яна.

— Я ацэньваю таксама пазітыўна яшчэ і ў тым плане, што яны упершыню не выкарыстоўвалі рыторыкі, накіраванай на зрыў выбараў. Прынамсі, яна не выкарыстоўвалася ў масавым парадку. Што не было масавага зняцця кандыдатаў у дэпутаты ў знак пратэсту, Пазіцыя апазіцыі, даруйце за таўталогію, на мой погляд, на гэтых выбарах была больш канструктыўная чым раней.

Нагадаем, дэпутацкі мандат атрымаюць дзве апазіцыйныя кандыдаткі – Алена Анісім з Таварыства беларускай мовы і Ганна Канапацкая з Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя