Лідзія Ярмошына пра новыя правілы агітацыі
6 жніўня адбылося пасяджэнне Цэнтрвыбаркама. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла пра новыя правілы перадвыбарнай агітацыі і тэледэбатаў.
– Кандыдаты будуць у бясплатным эфіры месяц, і гэта вельмі вялікая карысць. Спачатку ў тэлевізійным эфіры, затым у радыйным. Раней дэбаты адбываліся за два тыдні да датэрміновага галасавання. Зараз дэбаты пройдуць непасрэдна напярэдадні датэрміновага галасавання. І гэта зноў такі чарговая нагода нагадаць выбаршчыкам пра сябе.
Праграмы кандыдатаў будуць публікаваць „СБ. Беларусь Сегодня”, „Рэспубліка”, „Народная газета”, „Звязда”, „Минский Курьер”, ды іншыя абласныя газэты. Не пазней за 20 верасня кандыдаты павінны падаць тэкст сваёй праграмы.
Кандыдаты могуць купляць эфірны час на тэлевізіі і радыё, а таксама ў друкаваных СМІ і на сайтах за кошт сродкаў выбарчага фонду.
Беларускае Радыё Рацыя. Паводле БелаПАН.