Лідзія Ярмошына заклікае паменшыць колькасць подпісаў на прэзідэнцкіх выбарах



Лідзія Ярмошына заклікае паменшыць колькасць подпісаў на прэзідэнцкіх выбарах да 70 тысяч. Старшыня Цэнтрвыбаркаму выказала здагадку, што, калі зыходзіць з колькасці выбаршчыкаў прыкладна ў 7 мільёнаў, неабходная колькасць сабраных подпісаў можа даходзіць да 70 тысяч.

«Мяркую, што бар’еры для вылучэння трэба прыбіраць, каб было больш зарэгістраваных кандыдатаў і больш актыўна працякала палітычнае жыццё», — сказала Лідзія Ярмошына. На яе думку, пры дзеючым заканадаўстве без вялікіх грошай альбо без значнага адміністрацыйнага рэсурсу сабраць неабходных на сёння 100 тыс. подпісаў вельмі складана.

«Вядома, ужо на пачатковай стадыі кандыдаты ў прэзідэнты ў нас могуць ствараць выбарчыя фонды, але, шчыра кажучы, не так шмат людзей, якія здольныя іх аплаціць. Ці трэба настолькі камерцыялізаваць выбары?» — задалася пытаннем старшыня ЦВК.

belta.by