Ліквідацыя абавязковага размеркавання і гендэрная роўнасць



Ліквідацыя абавязковага размеркавання студэнтаў ды гендэрная роўнасць у пытанні пенсій.

trusau1

Гэта пункты з праграмы Алега Трусава, кандыдата ў дэпутаты парламенту, які амаль 20 год узначальвае «Таварыства беларускай мовы»:

– Трэба, каб размеркаванне было як заслуга для самых лепшых студэнтаў з усім сацыяльным пакетам, каб яны біліся за гэта. Вучышся добра – атрымаеш месца, не – сам шукай.

Што тычыцца пенсійнай рэформы, то Алег Трусаў лічыць, што людзі павінны выходзіць на пенсію ў адным узросьце:

– Мужчыны і жанчыны, трактарысты, вайскоўцы, КГБісты і ўсе астатнія. Толькі для жанчын палёгка – выгадавала трох дзетак, пакідаем 55. Астатнім – 60.

Акрамя таго, паводле Алега Трусава, аднолькавымі мусяць быць грашовыя памеры пенсій у настаўнікаў, медыкаў і афіцэраў міліцыі.

Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя