Лінас Лінкявічус: Лукашэнка – былы прэзідэнт!
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус назваў Аляксандра Лукашэнку былым прэзідэнтам Беларусі.
14 жніўня ён апублікаваў паведамленне ў Twitter пра перамовы Лукашэнкі і кіраўніка РФ Пуціна.
„Былы прэзідэнт Беларусі зараз просіць Пуціна пра дапамогу. Супраць каго? Супраць сваіх людзей, якія нясуць кветкі на вуліцы? Гэта сапраўды вялікая замежная змова – жыць у паралельным свеце з гатовасцю ахвяраваць усім”, – напісаў дыпламат.
Літва выступае за правядзенне новых – свабодных і дэмакратычных – выбараў у Беларусі. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа лічыць, што Лукашэнка больш не можа лічыцца законным кіраўніком дзяржавы, таму што дэмакратычных выбараў у Беларусі не былою Літва прапаноўвае правесці спецыяльную сесію Камітэту ААН па правах чалавека па Беларусі, увесці індывідуальныя санкцыі супраць прадстаўнікоў улады Рэспублікі Беларусь за выкарыстанне празмернай сілы і фальсіфікацыю выбараў, а таксама стварыць фонд Еўразвязу па падтрымцы ахвяраў рэпрэсій у Беларусі. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца і кіраўніцтва суседняй Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя