Лінас Лінкявічус: Лукашэнка ілжэ!
Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус зноў назваў Лукашэнку „былым прэзідэнтам Беларусі”.
„Апошняя заява былога прэзідэнта Беларусі пра рост канцэнтрацыі сілаў НАТО ля межаў Беларусі – хлусня. Падаецца, што ён адчайна спрабуе давесці, што неабходная дапамога Расеі і поўнасцю падрывае незалежнасць краіны. Сумна”, – напісаў Лінас Лінкявічус у нядзелю 16 жніўня ў Twitter.
Напомнім, што ў той час, калі ў Беларусі працягваюцца масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку міліцыі і іншых сілавікоў, Лукашэнка ў нядзелю звінаваціў НАТО і суседнія краіны, уключна з Літвой, у неапраўданым ціску.