Лінкявічус: Беларусь не папярэджвала Літву пра закрыццё мяжы
«Па дыпламатычных каналах нам ніякіх папярэджанняў, ніякай інфармацыі не паступала. Па наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, мяжа закрыта нібыта з-за сітуацыі з каронавірусам », – сказаў у эфіры нацыянальнага радыё LRT міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Лінкявічус выказаў сумнеў, што мяжу закрылі з-за COVID-19.
«Не думаю, што сітуацыя з каронавірусам магла быць найважнейшай прычынай», – выказаў меркаванне ён. Кіраўнік МЗС Літвы адзначыў, што перасякаць мяжу не дазваляецца не толькі літоўцам, але і беларусам. «Грузавыя машыны, здаецца, – сказаў ён, – праз мяжу прапускаюць».
Беларусь часова абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю праз наземныя пункты пропуску асобных катэгорый фiзiчных асобаў з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.
Фота: DELFI
