Літоўскі палітык бачыць рызыку ў вучэннях „Захад-2021”
Былы камандуючы Узброенымі сіламі і член Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Сойму Арвідас Поцюс бачыць дадатковыя рызыкі для Літвы ў пачатых вучэннях «Захад-2021», піша партал Delfi.
Палітык заявіў, што афіцыйны Менск такім чынам адрэагаваў на дзеянні літоўскіх уладаў, якія вяртаюць мігрантаў на іх бок. На яго думку, заклік Аляксандра Лукашэнкі ўзмацніць ахову мяжы, стварае рызыку навалы груп мігрантаў у памежнай зоне паміж дзвюма краінамі.
„Думаю, што гэта можа быць такі адказ, што да нас адправяць, але назад не пусцяць”, – выказаўся Арвідас Поцюс.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: delfi.lt