Літва адмовіла ў выдачы Святланы Ціханоўскай



Літва адмовіла Генпракуратуры Беларусі ў выдачы  Святланы Ціханоўскай.

Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання паведаміў Генпракурор Беларусі Андрэй Швед.

Паводле яго, «Беларусь прымае ўсе патрэбныя меры, каб гэтыя злачынцы выдаваліся беларускаму правасуддзю».  Таксама ён адзначыў добрыя вынікі і шчыльную працу ў гэтай сферы з расейскімі калегамі. «Афіцыйна магу пацвердзіць, пра адмову Літвы ў яе (Ціханоўскай) выдачы, але ў гэтай адмове няма ніякага матывавання, на падставе чаго яны нам адмовілі. Праўных падстаў мы ў гэтым не бачылі», — распавёў Швед.

Раней аналагічныя запыты Генпракуратура адпраўляла ў дачыненні Валерыя Цапкалы і Паўла Латушкі.

Беларускае Радыё Рацыя