Літва афіцыйна назвала нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй



Парламент Літвы прыняў рэзалюцыю, якая прызнае нелегальную міграцыю праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй, піша delfi.lt.

Прапануецца:

— ахоўваць дзяржмяжу з Беларуссю з дапамогай войска і ўсталяваць фізічную загароду па ўсім перыметры; 

— трактаваць іншаземцаў з трэціх краін, якія нелегальна перасякаюць мяжу Літвы і не маюць дакументаў, як верагодных актыўных удзельнікаў гібрыднай атакі.

Сейм Літвы таксама звярнуўся да іншых краінаў ЕЗ з заклікам дапамагчы ў адбіванні гібрыднай агрэсіі.

Апошнія тыдні, як неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі памежнай службы Літвы, вельмі вырасла нелегальная міграцыя з Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: DELFI