Літва афіцыйна прызнала Астравецкую АЭС пагрозай для сваёй краіны
Парламент Літвы пастанавіў, што Беларуская АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне, з’яўляецца небяспечнай і прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Літоўскай Рэспублікі, яе навакольнаму асяроддзю і грамадскаму здароўю.
За прыняцце такога закона ў чацвер 15 чэрвеня прагаласавалі 104 дэпутаты.
Кіраўнік парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Вітаўтас Бакас сцвярджае, што прыняты закон будзе мець вялікае значэнне.
„Як у сярэдняй, так і доўгатэрміновай перспектыве ён будзе мець вялікае значэнне для бяспекі людзей, якасці іх жыцця і прагрэсу дзяржавы”, — адзначыў Бакас.
Ён адзначыў, што, будуючы небяспечную электрастанцыю, Беларусь парушае тры міжнародныя канвенцыі, праект з’яўляецца непразрыстым. Сейм нядаўна прыняў закон, якім плануецца абмежаваць імпарт электраэнергіі з Беларусі і Расеі.
Паводле delfi.lt