Літва будзе рыхтавацца да аварыі на БелАЭС



Ведамствы Літвы, адказныя за радыяцыйную бяспеку, у снежні маюць абмеркаваць падрыхтоўку да пагрозаў, якія могуць зыходзіць ад атамнай станцыі ў Астраўцы, бо “фактычнае становішча паказвае, што станцыя ўсё ж можа быць збудаваная”, – перадае літоўскі сайт Delfi.

Літву непакоіць бяспека на Беларускай АЭС, якая будуецца проста пад яе межамі. Краіна называла 10 прычын не будаваць БелАЭС, у тым ліку не верыць у надзейнасць стрэс-тэстаў станцыі. Літва пратэстуе супраць БелАЭС на най-вышэйшым дзяржаўным узроўні і заклікае не купляць энергію з яе.

Паводле delfi.lt