Літва, Латвія і Эстонія высылаюць расейскіх дыпламатаў
Літва, Латвія і Эстонія высылаюць расейскіх дыпламатаў на знак салідарнасці з Чэхіяй. Літва абвясціла персонамі нон грата двух расейскіх дыпламатаў, Латвія і Эстонія — па адным супрацоўніку амбасады Расеі.
Такое рашэнне прынята, як гаворыцца ў паведамленнях знешнепалітычных ведамстваў трох краін, на знак салідарнасці з Прагай з прычыны “незаконных дзеянняў расейскіх разведвальных службаў” у Чэхіі.
Чэшскія ўлады раней заявілі пра датычнасць расейскіх спецслужбаў да выбухаў на складзе боепрыпасаў у вёсцы Врбэціце ў 2014 годзе. Прага пасля гэтага выслала 18 расейскіх дыпламатаў, у адказ Расея выслала 20 супрацоўнікаў амбасады Чэхіі ў Маскве.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: РИА Новости