Літва, Латвія і Польшча адкрылі новы газавод GIPL



На ўрачыстым адкрыцці газаводу, запуск якога адбыўся 1 траўня, сёння пад Вільняй прысутнічалі прэзідэнты Літвы, Польшчы і Латвіі, а таксама еўракамісар па энергетыцы.

«Гэта гатовы адказ на шантаж Расеі», — падкрэсліў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Ён адзначыў, што газавод «умацоўвае нашу бяспеку».

-Ад усяго сэрца хачу падзякаваць усім тым, хто спрычыніўся да будаўніцтва газавода паміж Польшчай і Літвой, але па сутнасці – паміж газавай сістэмай ЕЗ і краінамі Балтыі. Сёння мы з’яўляемся сведкамі ўрачыстага адкрыцця, хоць ведаем, што газ цягам некалькі дзён ужо паступае, і зараз паляк не ёсць „мудрым па шкодзе”.

Дзякуючы новаму газаваму падключэнню Польшча атрымлівае доступ да тэрмінала LNG «Independence», што ў літоўскай Клайпедзе.

На цырымоніі, акрамя прэзідэнтаў Польшчы і Літвы Анджэя Дуды і Гітанаса Наўседы, прысутнічалі прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс і еўракамісар па энергетыцы Кадры Сімсан.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pap.pl