Літва можа паставіць агароджу ўздоўж беларускай мяжы



Літва можа паставіць агароджу ўздоўж беларускай мяжы. Гэта звязана з ростам нелегальнай міграцыі, – перадае словы міністра Агне Білатайтэ выданне DELFI.

Паводле яе слоў, па гэтым пытанні праводзіцца тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, і такі плот можа каштаваць каля 15 мільёнаў еўра. “Акрамя таго, у дадатак да агароджы павінны быць інтэграваныя элементы насценнага відэаназірання — камеры, датчыкі і г. д. Кошт кіламетра такой комплекснай сістэмы памежнага кантролю складае каля 130 тысяч еўра”, — дадала яна.

Ад пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 387 іншаземцаў, якія спрабавалі нелегальна перайсці з Беларусі. Гэты паказчык амаль у пяць разоў вышэйшы, чым за ўвесь мінулы год.

Беларускае Радыё Рацыя