Літва можа закрыць межы з Беларуссю



Міністэрства ўнутраных спраў Літвы заявіла пра магчымае закрыццё пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, калі будзе і надалей выяўляць спробы перавозу мігрантаў у грузавіках. Пра гэта заявіла кіраўнік МУС Літвы Агне Білатайце, паведамляе BNS.

«Мы бачым новыя спробы ўезду мігрантаў у Літву ў грузавіках, таму было прынятае рашэнне ўзмацніць кантроль транспартных сродкаў. Калі мы ўбачым, што такая тэндэнцыя нарастае, мы цалкам рэальна дапускаем закрыццё пунктаў пропуску», – заявіла яна.

Са жніўня пагранічнікі на мяжы вярнулі больш як 7,4 тысячы мігрантаў.

Нагадаем, у чацвер літоўскія памежнікі знайшлі чацвярых іракцаў у прычэпе фуры, якая накіроўвалася з Беларусі ў Італію. Мігранты былі знойдзены пры надглядзе транспарту ў „Медзінінкай”.

Фота: © DELFI / Andrius Ufartas