Літва не будзе закрываць мяжу з Беларуссю
Літва не будзе закрываць мяжу з Беларуссю Літва не будзе закрываць спалучэнне з Беларуссю і пакуль нават не разглядае такую магчымасць, перадае агенцтва „Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на заяву прэм’ер-міністра краіны Інгрыды Шыманітэ.

Кіраўнік літоўскага ўрада адзначыла, што Літва ўзгадняе ўсе свае дзеянні з суседзямі і дыскутуе з імі па „ўсіх рашэннях, якія яны прымаюць”.
Таксама Польшча вырашыла не перакрываць чыгуначнае спалучэнне з Беларуссю. Раней кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў, што польскі ўрад можа перакрыць усе памежныя пераходы ў адказ на арганізаваны афіцыйным Менскам міграцыйны крызіс.
