Літва не змяняе парадак атрымання беларусамі грамадзянства і ВНЖ



Літва вырашыла не мяняць парадак атрымання беларусамі грамадзянства і відаў на жыхарства.

У Сейме Літвы 4 красавіка разглядзелі ў трэцім чытанні законапраект, які ўводзіць у сувязі з вайной ва Украіне шэраг абмежаванняў для грамадзян Беларусі і Расеі.

З законапраекту прыбралі шэраг абмежаванняў для беларусаў.

Выключылі:

– абмежаванні на атрыманне грамадзянства Літвы грамадзянамі Беларусі і Расеі;

– змены парадку выдачы відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі;

– забарону на набыццё нерухомасці ў Літве грамадзянамі Беларусі.