Літва перадала Украіне састарэлую зброю на 2 млн еўра
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Літвы, улады краіны прынялі рашэнне перадаць Украіне зброю, якую раней выкарыстоўвала мясцовая армія. У Вільні патлумачылі, што аўтаматы, кулямёты, мінамёты, процітанкавая зброя, а таксама боепрыпасы да іх літоўскага войска больш не патрэбныя, паколькі яно перайшло на стандарты НАТА, а рэгламент ваеннага блока прадугледжвае іншы калібр.
Міністр абароны Літвы Раймундас Каробліс заявіў, што гэты крок пацвярджае паслядоўную падтрымку краінай суверэнітэту Украіны.
У Вільні падкрэслілі, што перадача зброі не парушае ніякія міжнародныя пагадненні і канвенцыі.
Як паведамляе выданне Delfi, адпраўленая ва Украіну партыя ў асноўным складаецца з сямі тысяч аўтаматаў Калашнікава і патронаў да іх, а таксама 80 кулямётаў, некалькіх дзясяткаў мінамётаў і процітанкавых гармат.