Літва ўзнагародзіла Станіслава Шушкевіча медалём



15 лютага 2019 г. у Літоўскай акадэміі навук, з нагоды 101-й гадавіны аднаўлення Дзяржаўнасці Літоўскай рэспубліку ў Вільні былі ўручаны ўзнагароды навукоўцам і грамадскім дзеячам.

Сярод узнагароджаных асобаў першы кіраўнік Незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Літоўскі бок адзначыў уклад спадара Шушкевіча ў добрасуседскія адносіны паміж нашымі краінамі. У выступах прысутных гучалі словы салідарнасці з беларускім народам і ўзгадкі пра супольныя старонкі гісторыі.

Медаль «За заслугі перад Вільнюсам і народам» гэта ўжо другая ўзнагарода Станіслава Шушкевіча ад Літоўскай дзяржавы, у 2010 г. першы кіраўнік незалежнай Беларусі атрымаў адну з найвышэйшых узнагародаў, ордэн «Вітаўта Вялікага».

Беларускае Радыё Рацыя