Літва выбірае новага прэзідэнта



У Літве праходзіць першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Даля Грыбаўскайтэ адбыла два тэрміны і, паводле Канстытуцыі, не можа балатавацца. На фінішную прамую выйшлі дзевяць кандыдатаў, сярод якіх  ад партыі “Сялян і зялёных” — прэм’ер-міністр Саўлюс Сквярняліс, ад кансерватараў — Інгрыда Шыманітэ, лідар Выбарчай акцыі палякаў Літвы-Саюз хрысціянскіх сем’яў Вальдэмар Тамашэўскі, эканаміст Гітанас Наўседа ды іншыя.

Таксама сёння праходзяць рэферэндумы па скарачэнні колькасці чальцоў Сейма і пра двайное грамадзянства. Тамашэўскі, напрыклад, выказваецца за абарону рускамоўнага і польскамоўнага насельніцтва, але ў яго нізкі рэйтынг. Галоўная барацьба разгорнецца паміж: Сквярнялісам, Шыманітэ і Наўседам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота EADaily