Літва выказала Расеі ноту пратэсту
У аўторак у Міністэрства замежных спраў Літвы выклікалі пасла Расеі, якому перадалі ноту пратэсту ў звязку з тым, што амбасада Расеі ў ЗША публічна распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю пра літоўскага партызана Адольфаса Раманаускаса-Ванагаса пасля таго, як у яго гонар адкрылі помнік у Чыкага.
Прэс-служба МЗС паведаміла, што на сустрэчы расейскаму боку прапанавалі ўважліва вывучыць асобу Раманаускаса-Ванагаса, яго дзейнасць, якую пацвярджае мноства незалежных экспертаў, што даследуюць падзеі таго часу і архіўныя дакументы. Раней расейскі бок звінаваціў партызана ў супрацы з нацыстамі і ўдзеле ў Халакосце.
Расейскі бок заклікалі ўстрымацца ад распаўсюду дэзінфармацыі і спробаў перапісаць гісторыю, абапіраючыся на звінавачанні, якія былі сфабрыкаваныя рэпрэсіўнымі структурамі савецкага часу. Паводле ацэны МЗС Літвы, такія заявы Расеі – гэта частка дэзінфармацыі ў больш шырокім сэнсе і спробы дыскрэдытаваць літоўскі партызанскі рух, адмовіць факт савецкай акупацыі.
Беларускае Радыё Рацыя