Літва заявіла пра гатовасць падтрымаць Украіну зброяй
Пасол Літвы ва Украіне Марус Януконіс заявіў, што ў Літве ёсць палітычная воля падтрымаць Украіну зброяй, каб даць прыклад іншым заходнім партнёрам Украіны.
„Палітычная воля ёсць і яна была выказана найвышэйшай літоўскім кіраўніцтвам. Некаторыя крокі ўжо зробленыя, мы і ў далейшым такія крокі будзем рабіць, у тым ліку па пастаўках зброі ва Украіну. Больш падрабязна цяжка казаць, але мы гатовыя”, – заявіў Януконіс у эфіры „5 каналу”.
Раней сенатары ЗША пераважнай большасцю галасоў дазволілі пастаўляць Украіне летальнае ўзбраенне. Згодна з прынятым праектам закону, мяркуецца паслаць Украіне ваенную дапамогу на суму 300 мільёнаў даляраў.