Літва звярнула ўвагу Еўракамісіі на Беларускую АЭС



Тэма Беларускай АЭС прагучала на пасяджэнні савета Еўракамісіі па транспарце, тэлекамунікацыях і энергетыцы. Загаварыў пра яе міністр энергетыкі Літвы Жыгімонтас Вайчунас.

Вайчунас заклікаў Еўразвяз звярнуць увагу на выкананне стандартаў ядзернай бяспекі ў краінах-суседках ЕЗ, маючы на ўвазе Беларусь. Па яго словах, Беларусь яшчэ да запуску станцыі ў эксплуатацыю павінна выканаць рэкамендацыі, атрыманыя пасля правядзення стрэс-тэстаў.

Літва пастаянна выступае супраць будаўніцтва і запуску Беларускай АЭС у Астраўцы. Станцыя размешчаная амаль каля самай беларуска-літоўскай мяжы. Афіцыйная Вільня прызнала БелАЭС пагрозай нацыянальнай бяспецы. Літоўскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што цалкам адмовяцца ад імпарту электраэнергіі з Беларусі пасля запуску станцыі.

Беларускае Радыё Рацыя