Лізавета Пракопчык: Пытанне падліку галасоў у новую Каардынацыйную Раду пакуль не вырашана



Каардынацыйная Рады працягвае абмяркоўваць канцэпцыі правядзення выбараў ва ўласны новы склад трэцяга склікання.

Сябра Каардынацыйнай рады Лізавета Пракопчык агучыла адну з галоўных, прамежкавых праблем арганізацыі непасрэднага галасавання:

– Напэўна нам давядзецца ахвяраваць гэтай празрыстай сістэмай, дзе адзін выбаршчык адзін голас. Нашай галоўнай задачай будзе проста берагчы сістэму ад масавых укідаў. Мы не зможам гарантаваць, што адзін чалавек два разы не прагаласуе, але мы павінны гарантаваць, што не будзе масавых DoS-атак і не будзе масавых узломаў сервераў. Гэта галоўная задача для арганізацыі гэтага электроннага галасавання.

На сёння маецца сем канцэпцый правядзення выбараў у Каардынацыйную раду. Іх аўтары прадстаўляюць іх публічна і абмяркоўваюць канцэпцыі з экспертамі.

Беларускае Радыё Рацыя