Лондан пракаментаваў высылку з Беларусі двух брытанскіх дыпламатаў
Лондан пракаментаваў высылку з Беларусі двух брытанскіх дыпламатаў. Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб у Twitter назваў гэты крок афіцыйнага Менска „неабгрунтаваным”.
„Лукашэнка не можа схаваць прыгнёту ўласнага народа, — піша ён. — Адзіны шлях наперад — гэта свабодныя і справядлівыя выбары. А таксама прыцягненне да адказнасці тых, хто ўжывае гвалт у дачыненні мірных дэманстрантаў”.
Нагадаем, брытанскага ваеннага аташэ Цімаці Уайт-Бойката і намесніка амбасадара Лісу Тамвуд абвясцілі персонамі нон-грата за тое, што яны нібыта „збіралі інфармацыю пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі і пра ход пратэстаў”. Вялікабрытанія заявіла пра непрызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі яшчэ ў жніўні.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters
