Лукаш Шумоўскі: Выбары магчымыя ў бяспечнай форме не раней за два гады



Міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі прадставіў сваю рэкамендацыю адносна правядзення выбараў у Польшчы. Па яго словах, выбары ў традыцыйнай форме магчымыя ў бяспечнай форме не раней за два гады.

– Калі палітычныя партыі не згодныя, застаецца правесці завочныя выбары, – сказаў міністр аховы здароўя.

– Усе медыцынскія дадзеныя сцвярджаюць, што няма лепшых і горшых дат, месяцаў для правядзення карэспандэнцкага выбару з медыцынскага пункту гледжання. Я змагу праінфармаваць прэм’ер-міністра аб усіх падрабязнасцях, формуле, падрабязных рэкамендацыях адносна правядзення завочных выбараў і прадаставіць яму свае рэкамендацыі ў той момант, калі акт аб завочных выбарах будзе цалкам сфарміраваны і вернецца ў парламент у канчатковым выглядзе, – дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

– Мае рэкамендацыі па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у гэтай традыцыйнай форме, калі мы ўсе ідзем на выбарчыя ўчасткі, сустракаемся на выбарчых участках, магчымыя ў найбліжэйшы тэрмін бяспечным спосабам праз 2 гады – і гэта мая рэкамендацыя. Калі палітычныя партыі не згодныя з такой формулай ці рашэннем, то адзінай бяспечнай формай правядзення прэзідэнцкіх выбараў з’яўляюцца завочныя выбары, – сказаў Лукаш Шумоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя