Лукашэнка 26 кастрычніка сустрэнецца з Парашэнкам



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 кастрычніка возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні I Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які пройдзе ў Гомелі.

Чакаецца, што мерапрыемства таксама наведае Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Да ўдзелу і выступаў на асноўнай пляцоўцы форуму кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце „сам-насам”. Галоўны акцэнт у ходзе перамоваў будзе зроблены на пытанні развіцця гандлю, эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін праз прызму патэнцыялу прамых кантактаў на ўзроўні рэгіёнаў.

Па выніках форуму чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў і заключэнне дамоўленасцей, накіраваных на пашырэнне супрацоўніцтва па ўсім спектры напрамкаў беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяння.

zviazda.by