Лукашэнка 8 лістапада зробіць рабочы візіт у Казахстан
Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада зробіць рабочы візіт у Казахстан для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, перамовы лідараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. На парадку дня — абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, тэматыка ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, а таксама пытанні, якія тычацца перспектыўнай і бягучай дзейнасці АДКБ, у тым ліку кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты.
Па выніках саміту прадугледжваецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.
belapan.by