Лукашэнка абмяркуе з Пуціным стварэнне расійскай авіябазы



Аляксандр Лукашэнка сказаў, што плануе абмеркаваць з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным пытанне стварэння расейскіх вайсковых баз у Беларусі. Пра гэта паведамляе ТАСС.

„Мы абмяркуем з Уладзімірам Пуціным гэтую праблему, калі Расея бачыць чагосьці, што мы не бачым, яна скажа”. Ён дадаў, што калі пытанне аб ВПС будзе адназначным, то Беларусь папросіць 24 самалёты, якія Расія плануе размясціць на авіябазе.

„Калі не хочаце аддаць, дайце нам у арэнду”, – дадаў ён.

У верасні Пуцін даручыў Мінабароны правесці перамовы з Беларуссю і падпісаць пагадненне аб стварэнні расейскай авіябазы на тэрыторыі рэспублікі.

6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ён не ведае аб стварэнні расійскай авіябазы.