Лукашэнка абнавіў склад Савета бяспекі Беларусі



Указам прэзідэнта № 49 ад 1 лютага 2018 года абноўлены склад Савета бяспекі Беларусі. Дакумент апублікаваны 3 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам у склад Савета бяспекі ўключаны кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалёў, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо. Са складу Савета бяспекі выключаныя Аляксандр Косінец, Сяргей Гурулёў, Леанід Мальцаў.

Указ набывае моц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Косінец узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта са снежня 2014 па снежань 2016 года, Гурулёў да 2017 года ўзначальваў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт, а Мальцаў да снежня 2016 года быў старшынём Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

belapan.by