Лукашэнка абурыўся забаронай паставак мяса з Менскай вобласці
Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што Рассельгаснагляд забараніў увоз на тэрыторыю Расеі ялавічыны з Менскай вобласці.
„Вядома, мы не загінем. Мы абсалютна не загінем. Сёння свет глабалізаваны. Так, будзе складана страціць расейскі рынак, яшчэ нешта. Не ўвесь мы яго страцім. Нават калі Данкверт захоча, не атрымаецца. Але тым не менш навошта гэта, мне не зразумела. Я ніяк не магу зразумець, навошта гэта робіцца”, – заявіў кіраўнік Беларусі.
Лукашэнка адзначыў, што сапраўды часам выяўляюцца спробы паставак па шэрых схемах. „Але пры чым тут Менская вобласць? Жулікаў хапае, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка. – Навошта ж вы закрываеце, перш чым разабрацца. Калі вы ў Менскай вобласці ўбачыце хоць адзін грам дрэннага мяса, закрывайце цалкам краіну”.
Беларускае Радыё Рацыя