Лукашэнка абяцае адказаць на амерыканскую базу ў Польшчы



Аляксандр Лукашэнка другі раз за тыдзень пракаментаваў намер Польшчы стварыць на сваёй тэрыторыі амерыканскую вайсковую базу.

„Я міністру замежных спраў Польшчы сказаў — ён выступаў у нас у Менску: мы з вамі ваяваць не збіраемся. Таму не трэба ствараць дадатковыя базы. У адваротным выпадку мы з расіянамі павінны будзем адказваць. Значыць, мы будзем вымушаныя нешта размяшчаць, каб вам процідзейнічаць”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Падчас сустрэчы з жыхарамі гарадскога пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне Лукашэнка адзначыў выключна міралюбівую палітыку беларускай дзяржавы і народа, – паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі