Лукашэнка абяцае, што доступ да вакцыны атрымае кожны ахвотны 



Лукашэнка паабяцаў, што кожны ахвотны атрымае доступ да вакцыны ад каронавірусу. Пра гэта ён заявіў сёння, 22 снежня, на нарадзе па пытаннях распрацоўкі супрацьвірусных вакцын і лакалізацыі вытворчасці замежных вакцын, піша БелТА. 

Паводле слоў Лукашэнкі, каб правесці маштабную вакцынацыю ад COVID-19, Беларусь можа пайсці двума шляхамі. Першы заключаецца ў распрацоўцы ўласных вакцын. Другі падыход палягае на лакалізацыі вытворчасці замежных распрацовак. Напярэдадні паведамлялася, што вакцынацыя ў Беларусі расейскай вакцынай “Спутнік” пачнецца ў студзені.

Нагадаем, што вакцынацыя ўжо праводзіцца ў ЗША, Вялікабрытаніі, а таксама ў Расеі. У краінах Еўразвязу яна пачнецца 27 снежня.  Там пачнуць прышчапляць вакцынай нямецкай-амерыканскай вытворчасці Pfizer/BioNTech.

Беларускае  Радыё Рацыя

Фота: belta.by