Лукашэнка аддзячыў Ярмошынай



Старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай прысвоены найвышэйшы клас дзяржслужачага. Адпаведны прэзідэнцкі ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ярмошына была прызначаная старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 6 снежня 1996 года. Тады яна змяніла на гэтай пасадзе Віктара Ганчара. За 19 гадоў на пасадзе кіраўніка Цэнтрвыбаркама Ярмошына правяла чатыры прэзідэнцкія кампаніі, чатыры парламенцкія кампаніі і адзін рэферэндум.

Па словах Ярмошынай, яна ж правядзе і парламэнцкую кампанію 2016 года. Аднак потым, у канцы года, у яе мінае чацвёрты тэрмін на пасадзе кіраўніка ЦВК.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з сайта belaruspartisan.org