Лукашэнка адправіў урад у адстаўку
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб адстаўцы дзеючага складу ўрада. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
Як паведамлялася, прапановы па новым складзе ўрада ў першай палавіне дня 3 чэрвеня былі абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі. На мерапрыемства былі запрошаныя старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў.
