Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязяў з Польшчай



Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.

„Перакананы, што больш інтэнсіўныя гандлёвыя і дзелавыя сувязі, сумесныя навуковыя і адукацыйныя праекты, супрацоўніцтва арганізацый і ўстаноў дадуць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял нашага суседства і будуць садзейнічаць умацаванню канструктыўных адносін, – гаворыцца ў віншаванні. – Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязяў з Польшчай па пытаннях рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, а таксама ў кантэксце далейшага развіцця прагматычнага дыялогу з Еўрапейскім звязам”.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў у адказнай палітычнай дзейнасці, а польскім грамадзянам – міру і працвітання. belta.by