Лукашэнка: Беларусь здольная адстаяць суверэнітэт і незалежнасць
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць дзяржавы адстаяць суверэнітэт і незалежнасць. Аб гэтым ён заявіў, выступаючы на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці.
„Наша гістарычная памяць сведчыць: мірнае неба і стваральная праца павінны быць надзейна абаронены. Расслабляцца нельга! Таму мы прымаем самыя рашучыя меры па ўмацаванні ваеннай бяспекі”, – заявіў беларускі лідар.
Паводле яго слоў, важкі ўклад у падтрыманне высокай абараназдольнасці краіны ўносяць Узброеныя Сілы, яны прыведзены ў адпаведнасць з новымі выклікамі і пагрозамі XXI стагоддзя. На належным узроўні падтрымліваецца боегатоўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў. Рэалізуецца паслядоўнае ўзмацненне Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
„Кожны беларус можа быць упэўнены ў гатоўнасці нашай дзяржавы адстаяць нашы суверэнітэт і незалежнасць”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.