Лукашэнка: Беларускае войска здольнае даць адпор любому агрэсару
Беларускія войскі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці і здольныя даць адпор любому агрэсару.
Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў выступаючы на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.
„Сёння нашыя войскі знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці, здольныя даць адпор любому агрэсару, асабліва абапіраючыся на моц Узброеных сіл нашай брацкай Расеі”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, найважнейшым фактарам бяспекі таксама з’яўляецца ўмацаванне ўзаемадзеяння з краінамі – чальцамі АДКБ і Еўразійскага эканамічнага саюза.
Лукашэнка перакананы, што толькі такім шляхам можна ўмацаваць абараназдольнасць і дабрабыт Беларусі. Беларускі лідар дадаў, што „не меншае значэнне набывае і ўсебаковае партнёрства з Вялікім Кітаем, з якім Беларусь энергічна нарошчвае супрацоўніцтва не толькі ў эканамічнай, але і ў абароннай сферы”.