Лукашэнка: Пара спыніць гэтую валтузню на касцях



Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна прывесці ў парадак урочышча ў Курапатах.

„Пара спыніць гэтую валтузню на касцях. Вы зацягнулі паданне прэзідэнту макета гэтага ўрочышча. Пакладзіце мне на стол дакументы, каб я мог зацвердзіць і мы стварылі там месца для душы”, – сказаў на сустрэчы з дзяржСМІ Лукашэнка, паведамляе”„БелТА”„.

Лукашэнка дадаў, што неабходна „паставіць самы просты помнік, ці капліцу, ці яшчэ штосьці – мы прымем рашэнне”. „Каб чалавек, які спачувае сем’ям і пакутуе, што загінулі людзі, прыйшоў туды, прынёс кветкі”, – сказаў ён.

„І мы гэта абавязкова зробім”, – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Лукашэнка заўважыў, што пытанне пра Курапаты было палітызавана з самага пачатку. „Мяне гэта не задавальняла і цяпер не задавальняе”, – дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што ёсць некалькі версій трагічных падзей, якія тут здарыліся. Па адной з іх у Курапатах савецкія ўлады расстрэльвалі рэпрэсаваных беларусаў, па другой – знішчалі грамадзян немцы падчас Вялікай Айчыннай вайны. Сёння, паводле Лукашэнкі, ужо не так важна, хто быў вінаватым у  той трагедыі, бо вынік адзін – загінулі людзі: „Людзі, якія там, хочуць спакою. Ім не патрэбны гэтыя скокі на касьцях”.