Лукашэнка загадаў ацаніць законнасць ініцыятыў па альтэрнатыўным падліку галасоў



Аб гэтым ён заявіў на нарадзе па забеспячэнні бяспекі на выбарчай кампаніі, якая праходзіла 6 жніўня ў Палацы Незалежнасці. На сустрэчы прысутнічаюць кіраўнікі Саўміна, палат парламенту, сілавых ведамстваў, Вярхоўнага суда і Адміністрацыі Прэзідэнта.

Яшчэ адна тэма нарады, якую агучыў лідар краіны, — гэта альтэрнатыўны падлік галасоў у дзень выбараў. Ён даручыў Генеральнай пракуратуры, судам даць ацэнку законнасці падобных ініцыятыў. У судах, калі такія звароты туды паступяць, сказаў кіраўнік дзяржавы

Ён падкрэсліў, што ў любым выпадку ўсім, хто будзе галасаваць, неабходна даць магчымасць зрабіць гэта «спакойна, святочна, не асцерагаючыся нападак і ўмяшання ў асабісты выбар чалавека». «Я вельмі сур’ёзна манітору сітуацыю па галасаванні — годна, прыгожа, ідуць людзі. Нікому не перашкаджаюць. Хтосьці на дачу хоча паехаць у выхадны, хтосьці туды-сюды. Мы ж не па пошце галасуем, як у некаторых дзяржавах», — адзначыў Лукашэнка.

belapan.by