Лукашэнка даручыў разабрацца з баевікамі, што ваявалі ва Украіне



Аляксандр Лукашэнка даручыў сілавым органам „імгненна” разабрацца ў Беларусі з баевікамі, што ваявалі ва Украіне.”Некаторыя так званыя смелыя людзі, якія ваявалі ў Данбасе баевікі, пазіруюць ўжо ў Менску са зброяй.

000019_171126_big (1)

Ніякіх пазёраў, ніякіх баевікоў у краіне быць не павінна”, – сказаў А. Лукашэнка ў чацвер на нарадзе з нагоды зацвярджэння рашэння на ахову дзяржаўнай мяжы органамі памежнай службы. Кіраўніка дзяржавы цытуе дзяржагенства „БелТА”.

Лукашэнка падкрэсліў, што „стаўленне да такіх ваякаў, што змагаліся ва Украіне на тым ці іншым баку, вядомае”. У сувязі з гэтым ён звярнуўся да прысутных на нарадзе: „Разбірайцеся імгненна разам з міліцыяй і КДБ”.

Як ужо паведамлялася, у Беларусі было затрымана два грамадзяніна рэспублікі, падазраваных ва ўдзеле ў баявых дзеяннях ва Украіне. Раней міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што ў дачыненні да беларусаў, якія ваююць на Данбасе, могуць быць пачатыя дзясяткі крымінальных спраў.

Фота БелТА