Лукашэнка даручыў сілавікам «закрыць кожны метр мяжы»
Аляксандр Лукашэнка сёння правёў тэрміновую нараду па пытаннях аховы дзяржаўнай мяжы і прадухілення фактаў яе парушэння.
Ён даручыў сілавікам «закрыць кожны метр мяжы». «З сённяшняга дня ні адна нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, няхай гэта будзе з поўдня ці з захаду, ступіць не павінна », – загадаў Лукашэнка.
«Дайсці да таго, каб забіваць людзей і напаўжывых выкідваць на нашу тэрыторыю. Ну нацысты і ўсё, чаго пра іх казаць», — цытуе яго БелТА.
Фота: Paulius Peleckis / Getty